Святлана Ціханоўская: Парламенцкія выбары нічога не зменяць у Беларусі


Святлана Ціханоўская на Сусветным эканамічным форуме выказалася наконт парламенцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў Беларусі падчас адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года.

Датэрміновае галасаванне. Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: minsknews.by

На думку беларускай дэмакратычнай лідаркі, так званыя «парламенцкія выбары» не маюць нічога агульнага з дэмакратычным працэсам.

«Гэта фарс, імітацыя, цырк – і людзі ў Беларусі гэта разумеюць. Тая кампанія, што ладзіць зараз рэжым, не можа быць нейкай вызначальнай падзеяй у жыцці краіны. Таму мы заклікаем людзей увогуле не праяўляць нейкую пратэсную актыўнасць – ігнараваць выбары, каб не ахвяраваць сваёй воляй альбо жыццём дарма. Парламенцкія выбары нічога не зменяць у Беларусі», – падкрэсліла беларуская лідарка.

Нагадаем, што дэмакратычныя сілы не маюць супольнай стратэгіі наконт таго, як дзейнічаць падчас гэтай выбарчай кампаніі. Так, Аб’янаны пераходны кабінет заклікае беларусаў пазбягаць удзелу ў любых мерапрыемствах рэжыму і байкатаваць выбары, у той час як ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапануе прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць «супраць усіх».

Раней Святлана Ціханоўская назвала адзіны дзень галасавання, які прызначылі ўлады на 25 лютага, «бязвыбарамі».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў