Лідар незалежнага прафсаюзу «Горадня Азот» асуджаны на 5 гадоў калоніі


Суд прыгаварыў лідара незалежнага прафсаюзу «Горадня Азот» Андрэя Ханевіча да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за інтэрвʼю «Белсату». Аб гэтым паведамляе прафсаюз на сваім сайце.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Горадня Азот» Андрэй Ханевіч.
Фота: belnp.org

На паседжанні Гарадзенскага абласнога суда 16 лістапада суддзя Віталь Кулеш вынес вырак старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Горадня Азот» Андрэю Ханевічу.

«Прычынай узбуджэння Крымінальнай справы супраць прафсаюзнага лідара, паводле версіі дзяржаўнага абвінаваўцы, стала яго гутарка з журналістам тэлеканалу «Белсат», падчас якой ён ёй «перадаў нейкія звесткі». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, а размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што пасля звальнення з заводу на Ханевіча была ўзбуджаная крымінальная справа. Яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (частка 2 артыкула 361-4 КК) і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 369-1). Бок абвінавачання патрабаваў пакараць Ханевіча ў агульнай складанасці пяццю гадамі пазбаўлення волі строгага рэжыму.

Hавiны
Музыцы і антыфашыстцы Крысціне Чаранковай прысудзілі 2,5 года калоніі за выказванні аб сілавіках
2022.11.16 12:54

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў