16 лютага палітвязню Уладзіміру Мацкевічу, які ад 4 лютага галадае, стала блага. Як паведамляе methodology_by быў выкліканы лекар, Мацкевічу паставілі кропельніцу і ўкалолі вітаміны.
Таксама паведамляецца, што сястра Уладзіміра Мацкевіча сустрэлася 16 лютага з лекарамі дэпартаменту выканання пакаранняў (ДВП МУС), якія сказалі ёй, што, па іх ацэнках, стан Уладзіміра здавальняючы і яны трымаюць сітуацыю пад кантролем.
Сваякі падкрэсліваюць, што ў сітуацыі сухой галадоўкі пагроза жыццю нарастае з кожным гадзінай. А ў тым, што ў выпадку рэзкага пагаршэння здароўя медычная дапамога ў пенітэнцыярных структурах можа быць своечасовай і адэкватнай, ёсць вялікія сумневы, зыходзячы з ранейшай практыкі.
У той жа час выкананне патрабаванняў, вылучаных Уладзімірам Мацкевічам, знаходзіцца цалкам у кампетэнцыі Следчага камітэту і Пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Адсутнасць дзеянняў можна разглядаць як свядомае давядзенне сітуацыі да трагічнага зыходу.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). 4 лютага Мацкевіч абвясціў галадоўку і заявіў, што калі цягам 10 дзён ягоныя патрабаванні не будуць выкананыя, ён пяройдзе да сухога галадавання. 15 лютага ён пачаў галадаваць насуха. Уладзімір Мацкевіч утрымліваецца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Менску.
Як падтрымаць Уладзіміра Мацкевіча
ЗК belsat.eu