Яшчэ адзін эшалон вайсковай тэхнікі Лукашэнка перадаў Расеі


У Магілёўскай вобласці заўважылі чарговы грузавы цягнік з вайсковай тэхнікай, якія накіраваўся ў Расею. 14 кастрычніка эшалон быў у Воршы, піша Telegram-канал «Беларускі гаюн».

Пагрузка вайсковых боепрыпасаў. Скрыншот відэа: Telegram / belzhd_live

Не менш за 22 адзінкі танкаў Т-72А рэжым Лукашэнкі перадаў Расеі. Грузавы эшалон заўважылі ў Воршы, адкуль ён накіраваўся ў РФ. Выказваецца меркаванне, што тэхніка, верагодна, была знята з захоўвання з 969-й базы рэзерву танкаў (Урэчча, Менская вобласць) і рухалася па чыгунцы Асіповічы-Магілёў-Ворша-РФ.

Існуе верагоднасць, што колькасць танкаў, якія вывезлі ў Расею 14 кастрычніка можа быць большай, чым два дзясяткі. Агулам за апошні тыдзень Расея атрымала з боку Лукашэнкі не менш за 67 танкаў Т-72А і не менш за 28 грузавікоў «Урал».

Суполка «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси» раней паведамляла, што ноччу 11 кастрычніка са станцыі Бронная Гара (Берасцейскае аддзяленне Беларускай чыгункі) адправіўся грузавы цягнік з 26 вагонамі, загружанымі боепрыпасамі з 46-га арсеналу ракетаў і боепрыпасаў. Канчатковая кропка прызначэння ў гэтай групы вагонаў – станцыя Альхаватка ў Расеі непадалёк мяжы з Украінай. Грузаатрымальнік – упраўленне фінансавага забеспячэння Міністэрства абароны Расеі.

Таксама чыгуначнікі заўважылі, што яшчэ 30 верасня са станцыі Готня выправілі 72 вагоны на станцыю Урэчча дзеля пагрузкі ваеннай тэхнікі. Састаў з тэхнікаў накіравалі ў Бранск, а адтуль у Готню.

З 1 да 9 кастрычніка на станцыі Урэчча вайскоўцы адгрузілі 20 баявых танкаў Т-72А. Бронемашыны адправілі ў накірунку Данецку.

Hавiны
З Беларусі ў Расею вывозяць боепрыпасы і вайсковую тэхніку
2022.10.14 11:45

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў