У Беларусі ліквідавалі Аб'яднаную грамадзянскую партыю


Вярхоўны Cуд Беларусі ліквідаваў Абʼяднаную грамадзянскую партыю. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Анатолий Лебедько, представитель Светланы Тихановской по парламентскому сотрудничеству и Конституционной реформе
Анатоль Лябедзька, былы старшыня АГП і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у справе парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформы.
Фота: АП / Белсат

Раней былі ліквідаваныя Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ, Партыя БНФ, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды, Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.

Аб’яднаная грамадзянская партыя была ўтвораная ў 1995 годзе шляхам аб’яднання Аб’яднанай дэмакратычнай і Грамадзянскай партыяў, якія ўтварыліся ў 1990 і 1994 гадах адпаведна.

АГП была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 28 лістапада 1995 года, перарэгістраваная 30 ліпеня 1999 года. Першым старшынём партыі стаў былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч. Затым яе ўзначальваў Анатоль Лябедзька, які цяпер ёсць прадстаўніком Святланы Ціханоўскай у пытаннях канстытуцыйнай рэформы.

Таксама ў кіраўніцтва партыі ўваходзілі нечакана памерлы Генадзь Карпенка і зніклыя ў 1999 годзе палітыкі Віктар Ганчар і Юрый Захаранка.

Цяперашні лідар АГП Мікалай Казлоў у зняволенні. Ён асуджаны на 2,5 года.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў