«Беларускі Гаюн»: Буйная калона ПВК Вагнэра прыбыла ў Беларусь


Раніцай 15 ліпеня буйная калона легкавых і цяжкавых аўтамабіляў з нумарамі самаабвешчаных ДНР/ЛНР была заўважаная ў раёне Крычава. Сукупнасць фактараў сведчыць, што гэта калона ПВК Вагнэра, піша маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Маршрут перасоўвання калоны ПВК Вагнэра па Беларусі. Крыніца: Беларускі Гаюн

Калона праехала праз Рагачоў у бок Бабруйску, а затым – на Асіповічы. Маршрут паказвае на тое, што аўтамабілі рухаюцца ў намётавы лагер у вёсцы Цэль, падрыхтаваны для вагнэраўцаў.

У калоне налічваецца мінімум 60 аўтамабіляў, сярод якіх – пікапы УАЗ «Патрыёт», буйныя фуры, «буханкі» і мінімум тры аўтобусы для перавозкі людзей. Калону суправаджала ДАІ РБ.

14 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што разам з ПВК Вагнэра была распрацаваная дарожная мапа для абмену досведам паміж беларускімі вайскоўцамі і наймітамі-вагнэраўцамі.

Аналітыка
Мяцежнікі Шродзінгера. Што цяпер з ПВК Вагнэра і ці сапраўды найміты ўжо ў Беларусі?
2023.07.14 18:54

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў