З Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту звольнілі выкладчыкаў


«Паводле дамовы бакоў» з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту звольнілі выкладчыкаў, схопленых раней сілавікамі. На знак салідарнасці са звольненымі 6 загадчыкаў кафедраў ВНУ напісалі заявы на перавод у звычайныя выкладчыкі праз «нежаданне мець дачыненне да палітычнага пераследу калегаў», паведамляе Telegram-канал @pozirkonline.

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Фота: ПДУ / Facebook

Дацэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Віктар Чараўко і Сяргей Глазырын, якіх раней схапілі сілавікі, а пазней ім прысудзілі адміністратыўны арышт, звольніліся з ВНУ «паводле дамовы бакоў». Таксама звольніўся і дацэнт кафедры гісторыі і турызму ўніверсітэту Юрый Кежа. Сілавікам стала вядома, што дацэнт данаціў у «экстрэмісцкія фонды». Вядома, што навуковец «кампенсаваў шкоду» і застаўся на волі.

На знак салідарнасці са звольненымі яшчэ 13 чэрвеня 6 загадчыкаў кафедраў універсітэту напісалі заявы на перавод у звычайныя выкладчыкі праз «нежаданне мець дачыненне да палітычнага пераследу калегаў».

23 траўня сілавікі ўчынілі масавыя арышты ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Схапілі не менш за 15 асобаў. Пасля арышту 77-гадовую Галіну Захаркіну, кандыдатку архітэктуры і былую загадчыцу кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, аштрафавалі на 2960 рублёў (80 базавых велічыняў).

Выкладчыку кафедры гісторыі і турызму Сяргею Глазырыну і дацэнту кафедры гісторыі і турызму, кандыдату гістарычных навук Віктару Чараўко прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Hавiны
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці рэйду сілавікоў на «Стулы»
2023.06.15 13:52

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў