15 чэрвеня «Белнафтахім» зноў падвышае кошты на паліва. Традыцыйна – на адну капейку.
Цяпер цэны на бензін і дызельнае паліва на АЗС будуць выглядаць так:
– АІ-92 – 1,87 рубля,
– АІ-95 – 1,97 рубля,
– АІ-98 – 2,19 рубля,
– ДТ – 1,97 рубля.
Як паведамляе дзяржаўны нафтахімічны канцэрн, чарговае падаражэнне выкліканае ростам сусветных коштаў нафты. Паліва даражэе ў Беларусі ўжо 17-ы раз з пачатку года.
ГГ, belsat.eu