Ананіч распавяла, хто будзе бараніць правы беларусаў пасля таго, як гэта забароняць рабіць ААН


Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч пракаментавала законапраект «Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах».

Лілія Ананіч.
Фота: прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў

Паводле Ананіч, нават пасля выхаду Беларусі з Факультатыўнага пратакола, у беларусаў застанецца магчымасць звяртацца па аднаўленне сваіх правоў у розныя міжнародныя структуры, напрыклад, «у камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі адносна жанчын, камісію ААН па становішчы жанчын». Пра мужчынаў яна пры гэтым не згадала.

Таксама дэпутатка расказала, што «цяпер адпрацоўваецца новы дадатковы механізм у гэтай галіне на прасторы Садружнасці незалежных дзяржаў».

«Вядзецца пра камісію СНД у правах чалавека», – сказала Ананіч.

Hавiны
Улады растлумачылі, навошта хочуць пазбавіць беларусаў магчымасці скардзіцца ў ААН
2022.10.12 16:10

Факультатыўны пратакол быў прыняты ў 1966 годзе. У дамове – 35 бакоў-падпісантаў і 116 дзяржаваў-удзельніц. Беларусь ратыфікавала яе 30 гадоў таму, у 1992 годзе. За ўсю гісторыю дамовы дэнансавалі пратакол толькі дзве дзяржавы – Ямайка ды Трынідад і Табага.

Пратакол вызначае механізм падачы індывідуальных скаргаў у ААН згодна з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле дамовы, краіны – удзельніцы пратаколу згаджаюцца прызнаць кампетэнцыю Камітэту правоў чалавека ААН разглядаць скаргі ад асобаў, якія сцвярджаюць, што іхныя правы былі парушаныя.

«Рэжым не хоча, каб увесь свет бачыў што адбываецца ўнутры краіны. Фактычна тое, пра што кажа ўся дэмакратычная супольнасць, што з 2020 года тэмпы генацыду беларускага народу набралі неймаверную хуткасць і не збіраюцца спыняцца па сённяшні дзень», – патлумачыў мэту законапраекту юрыст НАУ Арцём Праскаловіч.

Аб’ектыў
Арцём Праскаловіч: «Рэжым не хоча, каб увесь свет бачыў, што адбываецца ўнутры краіны»
2022.08.18 23:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў