Беларускія ўлады апублікавалі праект закона аб амністыі. Ён прымеркаваны да «Дня народнага адзінства» 17 верасня, а першапачаткова, 6 верасня, пра яго заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з сілавікамі. Аднак амністыя не моцна закране палітзняволеных, бо ў законе асобна пазначаныя «палітычныя» артыкулы, на якія яна не будзе распаўсюджвацца.
У першым артыкуле закона пералічаны асобы, якія трапляюць пад амністыю, аднак з агаворкай: «Вызваліць ад пакарання […], калі іншае не прадугледжана артыкуламі 8 і 10 гэтага Закона». Менавіта артыкул 10 пералічвае «палітычныя» артыкулы, па якіх амністыя не прадугледжана.
Сярод пералічаных артыкулаў КК, на якія не распаўсюджваецца амністыя, ёсць наступныя:
У тым жа артыкуле закона аб амністыі прапісана, што не будуць вызваляцца асуджаныя, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці»:
«Амністыя не распаўсюджваецца на асоб уключаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, або ў пералік арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона».
Аднак у артыкул 21 сказана, што «рашэнне аб прымяненні або непрымяненні гэтага закона прымаецца ў адносінах да кожнай асобы індывідуальна».
Таксама, згодна з законам, ён падлягае выкананню на працягу шасці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.
Алена Рувіна belsat.eu