Памежная ахова Польшчы: Беларускія памежнікі кідаліся камянямі і бярвеннямі


Уначы з 11 на 12 сакавіка адбылося некалькі спробаў прарыву мігрантамі беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы.

Гэтак, 11 сакавіка 46 іншаземцаў спрабавалі незаконна трапіць з Беларусі на тэрыторыю Польшчы.

«Замежнікі і службы Беларусі закідвалі польскія патрулі камянямі і бярвеннямі», – гаворыцца ў паведамленні польскіх памежнікаў.

12 сакавіка паводле стану на 7:00 было затрымана 26 мігрантаў.

На мельніцкім участку была зробленая чарговая спроба сілавога перасячэння мяжы.

Hавiны
Мінабароны Беларусі пасылае на мяжу з Украінай 5 батальённых тактычных групаў
2022.03.12 13:45

ПС belsat.eu

Стужка навінаў