Збройныя сілы Украіны вызвалілі з-пад расейскай акупацыі больш за 3 тыс. квадратных кіламетраў


З пачатку верасня Украіна вызваліла з-пад расейскай акупацыі больш за 3 тыс. квадратных кіламетраў. Пра гэта напісаў у сваім Facebook галоўнакамандуючы Збройнымі сіламі Украіны Валерый Залужны.

Збройныя сілы Украіны працягваюць контрнаступ і вызваляюць акупаваныя Расеяй тэрыторыі. З пачатку верасня пад кантроль Украіны вярнулі больш чым 3 тыс. квадратных кіламетраў.

«На харкаўскім напрамку мы пачалі наступаць не толькі на поўдзень і ўсход, але і на поўнач. Да выхаду на дзяржаўную мяжу засталося 50 км.

Узяцце магутных апорных пунктаў расейскіх войскаў, якія яны з гонарам называлі «Масква», «Омск» і «Піцер», дало магчымасць перайсці ў контрнаступ на Балаклею, Ізюм і Куп’янск.

Я ганаруся і ўдзячны кожнаму ўкраінскаму вайскоўцу. Маю гонар ваяваць плячо ў плячо з вамі. Вечная Памяць палеглым у баях за Украіну!», – адзначыў Валер Залужны.

Hавiны
Зяленскі: Зімой адбудзецца дэакупацыя нашых тэрыторыяў
2022.09.11 08:40

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў