«Дыктатараў нельга перавучыць». Ціханоўская заклікала лідараў дэмакратычных краін да сур’ёзных крокаў


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская 10 снежня на скліканым ЗША Саміце за дэмакратыю заклікала дэмакратычныя дзяржавы да паслядоўнай палітыкі адносна афіцыйнага Менску.

Святлана Ціханоўская. Скрын з відэа: EN | The Summit for Democracy Day 2

«Я адчуваю гнеў. Тысячы маіх суайчыннікаў патрапілі ў заключэнне, бо адважыліся выказацца супраць дыктатара. Усё пачалося з пратэсту супраць скрадзеных выбараў, але стала нечым большым. Гэта стала барацьбой за годнасць і справядлівасць», – заявіла Ціханоўская.

Hавiны
«Даць новую надзею». Прэзідэнт Літвы заклікаў да новых выбараў у Беларусі
2021.12.10 16:22

Яна адзначыла, што беларусы заплацілі вялікую цану на сваё супраціўленне: больш за 40 тыс. чалавек былі арыштаваныя з мінулага года, многія былі падвергнуты катаванням і прыніжэнням. Больш за 300 тыс. чалавек вымушана з’ехалі з краіны, а больш за 900 чалавек прызнаныя палітзняволенымі. Яна нагадала пра свайго мужа Сяргея Ціханоўскага, забітага Рамана Бандарэнку, іншых ахвяр.

«Таксама я збянтэжаная. Я не разумею, у чым розніца паміж «вельмі глыбокім і моцным заклапочаннем» і «вельмі, надзвычай, сурʼёзнай занепакоенасцю», – сказала яна.

Паводле яе, немагчыма зразумець, як беларускія ўлады могуць працягваць пагражаць свету, «выкрадаючы самалёты і займаючыся кантрабандай мігрантаў», і не сутыкацца з сурʼёзнымі наступствамі.

«Беларусы не могуць сказаць, што мы зрабілі ўсё, што маглі і пайсці дадому. Мы не можам пайсці дадому. Наш дом захоплены. Пакуль мы не вернемв яго, мы не спынімся. Дамы і спадары, падтрымка дэмакратыі, падтрымка беларусаў – гэта працэс, а не імгненнае дзеянне», – заявіла Ціханоўская.

Яна параўнала ўлады Беларусі з суседам-дэбашырам. Яго можна ўлагодзіць ці задаволіць яго жаданні. Але пазней ён будзе думаць, што можа маніпуляваць.

«Дыктатараў нельга перавучыць», – сказала Ціханоўская.

Яна прапанавала ўдзельнікам саміту зрабіць наступны год годам канцэнтраваных дзеянняў. Паводле яе, дыктатуры нагадваюць высокія і магутныя дрэвы, якія падаюцца моцнымі, але падаюць ад моцнага ветру. Пры Ціханоўская адзначыла, што адчувае і аптымізм ад зменаў, якія бачыць у беларускім грамадстве, якое плануе рэформы, падтрымлівае рэпрэсаваных, стварае структуры.

«Мы можам адчуць будучыню дэмакратычнай Беларусі зараз. Мы будзем спадзявацца на вашу дапамогу, але і на вашу паслядоўнасць. Дзякуй і Жыве Беларусь!» – скончыла Ціханоўская свой выступ.

Hавiны
Анджэй Дуда: Веру, што беларусы і беларускі некалі ўбачаць дэмакратычную нармальнасць
2021.12.09 18:50

МГ belsat.eu

Стужка навінаў