На гандляваннях 10 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы долар і еўра чарговы раз узялі новыя максімумы.
Курс долара вырас на 0,12 %, да 3,3069 рубля, а еўра – на 1,39 %, да 3,6669 рубля.
Таксама расейскі рубель разгарнуўся і вырас да максімуму за 6 дзён – на 0,39 %, да 2,7502 беларускага за 100 расейскіх.
Абнавілі гістарычныя максімумы курсы долара і еўра і на Маскоўскай біржы. Долар перавысіў 121 расейскі рубель, а еўра – 132 рублі.
ПС belsat.eu