Новапрызначаны міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што ў ведамстве ў лік прыярытэтных уваходзяць не пытанні адукацыйнага працэсу, але пытанні звязаныя з захаваннем гістарычнай памяці, з патрыятызмам, піша БелТА.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля прызначэння на пасаду заявіў, што цяпер у Беларусі ўступае ў сілу новы Кодэкс аб адукацыі, ведамства мусіць яго рэалізаваць, развіваць сістэму. Але галоўныя кірункі сістэмы адукацыі ў іншым.
«Пытанні, звязаныя з выхаваннем гістарычнай памяці, з патрыятызмам, стаяць на чале. Я ўпэўнены, што ў нас сёння дастойныя педагогі і яны змогуць на высокім узроўні вырашыць пастаўленыя задачы», – заявіў Іванец.
Таксама міністр дадаў, што ведамства накіруе значныя высілкі на «рэалізацыю праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва нашай краіны».
СЛ belsat.eu