Выпускніца БДАТУ адмовілася працаваць па размеркаванні. З яе спагналі больш за 20 тысяч рублёў


Дзяўчына ў 2020 годзе скончыла факультэт прадпрымальніцтва і кіравання Беларускага дзяржаўнага аграрнага-тэхнічнага ўніверсітэту па спецыяльнасці «эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах АПК».

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, выпускніцу размеркавалі на адно з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці.

«Да працы дзяўчына не прыступіла, а звярнулася ва ўніверсітэт з заявай аб выплаце выдаткаваных на яе навучанне грашовых сродкаў у добраахвотным парадку. Установа адукацыі зрабіла разлік, згодна з якім сума вяртання склала 20,6 тыс. руб. Яна пакрыла толькі 5,5 тыс. руб.», – адзначаюць у Генпракуратуры.

Пасля гэтага кіраўніцтва ўніверсітэту звярнулася ў пракуратуру з просьбай аказаць спрыянне ў развязанні сітуацыі. У выніку суд Савецкага раёну Менску задаволіў у поўным абʼёме пазоўныя патрабаванні пракурора: з адказчыцы ў даход мясцовага бюджэту спагналі 15,1 тыс. руб.

Акрамя таго, дзяўчына мусіць аплаціць судовыя выдаткі памерам 750 руб.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў