Тыктокеру «Lexmask» і ягонай жонцы прысудзілі 10 содняў адміністрацыйнага арышту


Вядомага тыктокера «Lexmask» з 58 тысячамі падпісантаў, які выпускае відэа на беларускай мове, а таксама ягоную жонку арыштавалі на 10 содняў адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы.

Скрыншот старонцы: lexmask/Tik-tok

У Менску 7 чэрвеня супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі Аляксея Бондара разам з ягонай жонкай Маргарытай. Тады ГУБАЗіК паведамляў, што затрымалі тыктокера за тое, што ён «хайпаваў на ваенным канфлікце».

На пакаяльным відэа Аляксей сказаў, што падпісаны на «дэструктыўныя каналы», а раней хадзіў на мітынгі.

Праваабаронцам стала вядома, што 8 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёну Менска над Аляксеем і Маргарытай адбыўся суд. Аднак сваякам, якія хацелі прыйсці на паседжанне, адміністрацыя адказала, што «працэс будзе ў 18:00, таму на суд трапіць нельга». У выніку іх адправілі за краты на 10 содняў.

Інтэрв’ю
Джулі Фішэр: Беларусы – адныя з найбольш трывалых людзей, з якімі мне даводзілася працаваць
2022.06.09 18:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў