Вялікая Брытанія абвясціла новыя санкцыі супраць рэжымаў у Расеі ды Беларусі


8 траўня Вялікая Брытанія абвясціла пра новы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі, накіраваных на гандаль на суму 1,7 млрд фунтаў стэрлінгаў (2,1 млрд долараў).

Як адзначаюць, новыя санкцыі Лондану павінны «яшчэ больш аслабіць вайсковую машыну Пуціна».

Санкцыі ўлучаюць імпартныя мыты і забароны на экспарт. Новыя тарыфы на імпарт будуць ахопліваць тавары на суму 1,4 млрд фунтаў, у тым ліку плаціну і паладый, што абмяжоўвае магчымасці РФ фінансаваць свае ваенныя дзеянні.

А запланаваныя забароны на экспарт павінны закрануць тавары на суму больш як 250 млн фунтаў у сектарах расейскай эканомікі, якія найбольш залежаць ад тавараў з Вялікай Брытаніі ды нацэленыя на ключавыя матэрыялы, як хімікаты, пластмаса, гума і абсталяванне.

У выніку агульны кошт тавараў, якія падпадаюць пад поўныя ці частковыя імпартныя ды экспартныя санкцыі Лондану з моманту пачатку незаконнага ўварвання Расеі ва Украіну, перавысіць 4 млрд фунтаў.

Hавiны
Кіраўнікі краін G7 паабяцалі зменшыць залежнасць ад расейскіх энергарэсурсаў
2022.05.08 22:47

ПС belsat.eu

Стужка навінаў