Раніца 9 траўня на расейскіх тэлеканалах пачалася з інфармацыі са звесткамі і заклікамі супраць вайны ва Украіне.
«На вашых руках кроў тысяч украінцаў і сотняў іхных забітых дзяцей. Тэлевізар і ўлада хлусяць. Не вайне!» – такі надпіс з’явіўся на расейскіх тэлевізарах сёння зранку.
Антываеннае паведамленне заўважылі ўласнікі тэлевізараў з функцыяй «Smart TV».
У прыватнасці, гаворка пра сеткі аператараў «Ростелеком», МТС і «НТВ-Плюс».
Акрамя гэтага, узлом закрануў і расклад «Яндекса». Паводле інфармацыі інтэрнэт-карыстальнікаў, тэлепраграма была змененая ў «Первого канала» і «России 1».
ПС belsat.eu