Амбасада ЗША: Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну з Украінай


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі выступіла з заяваю з нагоды Дня Перамогі 9 траўня і ўдзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне з Украінаю.

Аляксандр Лукашэнка. Кадр з відэа: president.gov.by

«Не памыляйцеся: Пуцін напаў пры суўдзеле Лукашэнкі. Пэнтагон пацвердзіў, што з 24 лютага ва Украіну было запушчана шмат ракетаў з Беларусі. Лукашэнка ўжо ўцягнуў Беларусь у неапраўданую вайну Расеі. Сённяшнія святкаванні перамогі азмрочаныя ганьбаю рэжыму», – гаворыцца ў заяве.

Амерыканскія дыпламаты падкрэслілі, што Дзень Перамогі – гэта дзень памяці пра канец зверстваў Другой сусветнай вайны і святкаванне міру, які наступіў.

«Мір ва Украіне – прадвеснік міру ў Беларусі. Апытанні паказваюць: больш за 90 % беларусаў выступаюць супраць непасрэднага ўдзелу сваёй краіны ў вайне, а 67 % – супраць расейскага абстрэлу Украіны з Беларусі», – адзначылі ў амбасадзе ЗША.

У сваёй супольнай заяве 8 траўня краіны «Вялікай сямёркі» сярод іншага акрэслілі неабходнасць судовага пераследу прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія дапамагалі вайне ва Украіне.

Hавiны
Краіны G7 паабяцалі прыцягнуць Пуціна і Лукашэнку да адказнасці
2022.05.09 09:04

ПС belsat.eu

Стужка навінаў