Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў ІЧУ Жодзіна для затрыманых не будуць прымаць перадачы яшчэ прынамсі два тыдні.
Абмежаванні для затрыманых у адміністратыўных справах у ІЧУ Жодзіна будуць дзеяць з 9 да 17 сакавіка. На мінулым тыдні перадачаў таксама не прымалі ні ў жодзінскім ізалятары, ні на Акрэсціна. Адміністрацыя ізалятараў тлумачыць гэтыя захады пандэміяй.
Перадаваць можна толькі лекі, рэкамендаваныя доктарам.
Нагадаем, затрыманых падчас антываенных пратэстаў у Менску 27-28 лютага перавозілі для адбыцця адміністратыўнага арышту ў Жодзіна.
РР belsat.eu