Пад Лагойскам затрымалі двух дзяцей за графіці пра вайну ва Украіне


Міліцыянты затрымалі двух дзяцей 14 і 15 гадоў. Падлеткі нанеслі надпісы на вясковы мемарыял загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны пад Лагойскам, паведамляе прэсавая служба МУС.

Надпісы на абеліску.
Фота: скрыншот відэа МУС

Міліцыянты палічылі, што надпісы супраць вайны ва Украіне на стэле брацкай магілы ў вёсцы Чудзенічы Лагойскага раёну, з’яўляюцца «цынічнымі надпісамі». Пазней сілавікі затрымалі двух хлопцаў 14 і 15 гадоў, якіх абвінавацілі.

«Юнакі сваю віну прызналі, патлумачыўшы ўчынак уплывам відэаролікаў з інтэрнэту. Пасля яны ўласнаручна зафарбавалі «майстэрствы» на апаганенай славутасці ў цэнтры вёскі. Дзеянням падлеткаў будзе дадзена прававая ацэнка», – паведамляе МУС.

Hавiны
Супраць ліцэіста распачалі крымінальную справу за фота вайсковай тэхнікі
2022.03.09 17:30

УВ belsat.eu

Стужка навінаў