Палітзняволеная Людміла Рамановіч выйшла на свабоду


Як паведамляюць праваабаронцы, 7 жніўня былая актывістка Партыі БНФ Людміла Рамановіч выйшла на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін.

Людміла Рамановіч была затрыманая пасля таго, як напісала ліст да адміністрацыі Лукашэнкі з асуджэннем саўдзелу ў вайне супраць Украіны. Потым супраць жанчыны завялі крымінальную справу за іншы зварот, у Следчы камітэт. Там жанчына ўжыла слова «ўзурпатар» – гэта палічылі публічнай абразай Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса). У выніку 20 чэрвеня 2022 года суд Маларыцкага раёну прызначыў Людміле Рамановіч 1,5 года пазбаўлення волі.

Тэрмін палітзняволеная адбывала ў гомельскай калоніі № 4. Там жа яна сустрэла сваё 58-годдзе.

Па стане на 8 жніўня 2023 года ў Беларусі ў зняволенні знаходзяцца 1485 асобаў, якіх праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі вязнямі.

Hавiны
Перад вызваленнем Паліну Шарэнда-Панасюк зноў перавялі ў СІЗА па новай справе
2023.08.04 20:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў