У Беларусі затрымалі блогера Lexmask, які меў у «TikTok» каля 60 тысячаў падпісчыкаў


Пра затрыманне блогера Lexmask паведаміў тэлеграм-канал ГУБАЗіКу. На відэа, якое было апублікавана, малады чалавек называе сябе Аляксеем Бондарам.

ГУБАЗіК апублікаваў паведамленне пад загалоўкам «TikTok»-войскі губляюць чарговага байца». Lexmask прызнаецца на відэа, што вёў акаўнты ў «Тыктоку» і «Тэлеграме». У TikTok на ягоны акаўнт былі падпісаныя 57,7 тысяч чалавек.

Малады чалавек на відэа прызнаецца, што быў падпісаны на «дэструктыўныя тэлеграм-каналы» і хадзіў на мітынгі.

Супрацоўнікі МУС удакладняюць у публікацыі, што затрымалі блогера за тое, што ён «хайпаваў на ваенным канфлікце». Таксама напісалі, што спецыялісты дадуць ацэнку «публічным выказванням тыктокера».

У Магілёўскім абласным судзе 8 чэрвеня мае пачацца працэс над журналістам Андрэем Кузнечыкам, які ў якасці фрылансэра супрацоўнічаў з радыё «Свабода». Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 28 супрацоўнікаў вольных медыяў і блогераў.

Артыкулы
Прынцыпова не хацеў з’язджаць. Палітзняволенага журналіста Кузнечыка судзяць за «экстрэмісцкае фармаванне»
2022.06.08 08:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў