З 8 чэрвеня «Белнафтахім» у чарговы раз павысіў кошты на паліва. Гэта было ўжо 16-е з пачатку года падаражэнне.
Нягледзячы на тое, што цэны на маторнае паліва растуць толькі на 1 капейку, з пачатку года рост ужо дасягнуў істотных памераў.
Гэтак, бензін АІ-92 на АЗС вырас у цане на 9,41% да 1,86 руб., АІ-95 і дызельнае паліва – на 8,89% да 1,96 руб. Менш за ўсё ў адсотках падаражэў бензін АІ-98 – на 7,92% да 2,18 руб.
У сярэднім маторнае паліва за няпоўныя шэсць месяцаў вырасла ў цане на 8,78%.
МГ belsat.eu