У ГЦ «Экспабел» адкрыўся цэнтр вакцынацыі «Спутником-V»


Цэнтр вакцынацыі.
Фота: ГЦ ЭКСПАБЕЛ

У цэнтры можна бясплатна атрымаць прышчэпку, калі няма супрацьпаказанняў і ёсць пашпарт, паведамляе ГЦ «Экспабел».

Прышчэпліваць будуць усіх ахвочых, акрамя людзей з абвастрэннем хранічнага захворвання, хворых на ВРВІ і тых, хто быў у кантакце з хворым covid-19 або з падазрэннем на яго.

Сярод супрацьпаказанняў прышчэпкі таксама ёсць узрост да 18 гадоў, цяжарнасць і кармленне, гіперчувствітельность або вострыя алергічныя рэакцыі ў анамнезе.

Запісвацца загадзя не трэба. Перад прышчэпкай трэба прайсці рэгістрацыю. Неабходна мець пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, і ведаць да якой паліклініцы вы прымацаваныя. Таксама трэба запоўніць пісьмовую згоду на правядзенне вакцынацыі.

Прышчэпка бясплатная. Калоць будуць «Спутник-V».

Без уліку чаргі ахвочы прышчапіцца выдаткуе каля гадзіны. 15 хвілін рэгістрацыя і агляд лекара, 10 хвілін падрыхтоўка прышчэпкі і вакцынацыя, 30 хвілін адпачынак і назіранне лекара.

Перад вакцынацыяй урач-спецыяліст цэнтру правядзе агляд са зборам анамнезу і правядзеннем тэрмаметрыі, вымярэннем сатурацыя і г.д. На аснове гэтай інфармацыі лекар вызначыць ці можна вас прышчапіць на бягучы момант.

Цэнтр вакцынацыі працуе з 09:00 да 21:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў