Еўразвяз узгадніў новы пакет санкцыяў супраць Расеі. Ён закране і Беларусь


Рада Еўразвязу 8 красавіка пастанавіла ўвесці пяты пакет эканамічных ды індывідуальных санкцыяў супраць Расеі. Новыя захады закліканыя ўзмацніць ціск на расейскія ўрад і эканоміку, а таксама абмежаваць рэсурсы Крамля для агрэсіі.

Сярод іншага, згодна з новым пакетам санкцыяў, забароняць перавоз па тэрыторыі ЕЗ аўтатранспартавым аператарам РФ і Беларусі. Выключэнні робяцца для перавозу харчоў, медычных і фармацэўтычных тавараў.

ВІДЭА
Санкцыі працуюць? Эканамісты разважаюць пра бліжэйшую будучыню беларускай эканомікі
2022.04.08 13:00

Таксама будуць забароненыя дэпазіты, крыптагаманцы, продаж банкнотаў і каштоўных папераў у любой з валютаў дзяржаваў – чальцоў ЕЗ у Расею і Беларусь, у тым ліку любой фізічнай ці юрыдычнай асобе, арганізацыі ці органу ў Расеі і Беларусі.

«Гэтыя апошнія санкцыі былі прынятыя пасля зверстваў, здзейсненых расейскімі ўзброенымі сіламі ў Бучы ды іншых месцах пад расейскай акупацыяй. Мэта нашых санкцыяў – спыніць безразважныя, бесчалавечныя ды агрэсіўныя паводзіны расейскіх войскаў і даць зразумець асобам, якія прымаюць рашэнні ў Крамлі, што іхная незаконная агрэсія дорага абыходзіцца», – зазначыў Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік Рады ў замежных справах і палітыцы бяспекі ЕЗ.

Hавiны
Дэпутаты Еўрапарламенту большасцю прынялі жорсткую рэзалюцыю ў дачыненні Расеі і Беларусі
2022.04.07 17:37

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў