З ранку 6 кастрычніка Аляксандр Лычаўка і ягоная жонка Сняжана Інанец перасталі выходзіць на сувязь, цяпер яны затрыманыя, расказаў «Медыязоне» сябра сям’і. Абставіны і прычыны затрымання невядомыя.
Сняжана Інанец – журналістка, якая працавала ў газеце «Вечерний Минск» і на партале TUT.by, апошнім часам пісала для Onliner.by.
Аляксандр Лычаўка – журналіст і краязнаўца, які працаваў для «The Village» і доўгага шэрагу іншых выданняў, прынамсі раз пісаў для Oniner.by разам з жонкай.
Onliner.by – адно з самых наведвальных медыяў Беларусі і адно з нешматлікіх «неэкстрэмісцкіх» з ліку недзяржаўных. На момант публікацыі ў Беларусі яшчэ 30 прадстаўнікоў медыяў застаюцца за кратамі.
Алесь Наваборскі belsat.eu