Маці Сяргея Ціханоўскага звярнулася да сілавікоў са зваротам пра дазвол на спатканне з сваім сынам Сяргеем. Але ў выніку атрымала адмову, паведамляе Telegram-канал Святланы Ціханоўскай.
Больш за год Сяргей Ціханоўскі не бачыў сваю сям’ю, сваіх дзяцей і бацькоў. Нядаўна яго мама запрасіла спатканне з сынам – і атрымала адмову.
«Вядома, гэта зроблена толькі каб паказаць, што рэжым гэта можа. Але Сяргей ведае: таму, хто мае сапраўдную, легітымную ўладу, няма чаго даказваць і імітаваць яе праз гвалт. Сяргей прачытаў працы Гандзі і працытаваў адвакату яго думку: «Спачатку яны цябе не заўважаюць, потым смяюцца над табою, потым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш», – адзначае Святлана Ціханоўская ў сваім Telegram-канале.
СК belsat.eu