«Фактычна нічога не мяняецца». Аляксандр Азараў назваў крыўдным звальненне з Кабінету


Святлана Ціханоўская пастанавіла звольніць Аляксандра Азарава з пасады прадстаўніка ў аднаўленні законнасці і правапарадку. Ён пракаментаваў «Белсату» гэтае рашэнне.

Былы прадстаўнік Пераходнага кабінету ў аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў. Варшава, Польшча. 6 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

Аляксандр Азараў сказаў, што для яго фактычна нічога не змянілася:

«Я збіраюся далей працаваць. Я кіраўнік «ByPol», план «Перамога» застаўся ў нас. Я буду каардынатарам гэтага плану і падпольнага руху Беларусі пры Кабінеце. Фактычна ў маёй працы нічога не мяняецца».

У каментары «Белсату» ён адзначыў, што, хаця і звальненне і крыўднае, пасада – не галоўнае для яго:

«Я гэта прымаю. У нас дэмакратыя. Каардынацыйная рада пастанавіла, Святлана Ціханоўская падтрымала гэтае рашэнне. Я сюды прыехаў не дзеля пасадаў, а дзеля барацьбы з рэжымам Лукашэнкі».

Згодна з рашэннем Ціханоўскай, Азараў працягне супрацу з Кабінетам у пытаннях, звязаных з планам «Перамога» і падполлем у Беларусі.

Святлана Ціханоўская з Франакам Вячоркам і Аляксандрам Азаравым у кулуарах канферэнцыі Новая Беларусь. Варшава, Польшча. 6 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

Пасада прадстаўніка ў аднаўленні законнасці і правапарадку застаецца вакантнаю, прэтэндэнтаў цяпер шукаюць.

Сёння раней стала вядома, што ў выніку слуханняў Каардынацыйная рада рэкамендавала звольніць Азарава.

Hавiны
Каардынацыйная рада не ўхваліла Аляксандра Азарава на новы тэрмін у Пераходным кабінеце
2023.08.06 13:41

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў