У Беларусі трэба ўвесці крымінальны пераслед за заклікі да санкцый у дачыненні да краіны. Пра гэта заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.
«Трэба проста ўвесці крымінальны пераслед за заклікі да санкцый у адносінах да прадпрыемстваў, роднай краіны», – сказаў Эйсмант.
Ён таксама паскардзіўся, што ў Беларусі мала канструктыўнай апазіцыі, з якой можна было б весці дыялог, у тым ліку журналістам.
Нагадаем, што ў Беларусі дагэтуль не пачалі ніводнай крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў, у тым ліку і за забойствы. У межах крымінальных справаў праходзяць фігурантамі каля 1000 удзельнікаў пратэстаў, агулам было затрымана каля 35 тыс. чалавек.
МГ belsat.eu