Алег Аўдзеенка – актывіст анархісцкага руху з Менску, быў затрыманы 25 лютага 2022 года.
Спачатку яго асудзілі на 15 сутак арышту па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы «Аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК) і змясцілі ў СІЗА. Пры вобыску ў яго знайшлі некалькі анархісцкіх сцягоў і літаратуру.
5 ліпеня Суд Фрунзенскага раёну Менску асудзіў яго да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Марыя Мурашка, belsat.eu