У Літву пасля 2020 года пераехалі каля 40 тысяч беларусаў


Літоўскі Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (RESC) агучыў вынікі даследавання пра беларусаў, якія з’ехалі ў Літву пасля 2020 года. Большасць грамадзянаў пакінула краіну з палітычных матываў.

Мітынг прысвечаны другой гадавіне выбараў у Беларусі. Вільня, Літва. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле справаздачы літоўскага Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы, цяпер у Літве могуць быць каля 40 тысяч грамадзянаў Беларусі. Каля 86 % мігрантаў вымушаныя былі пакінуць Беларусь з палітычных матываў.

Амаль 70 % апытаных маюць у Літве сталую крыніцу прыбыткаў, гэта людзі працаздольнага веку. 68 % рэспандэнтаў маюць від на жыхарства ў Літве, 15 % зʼехалі паводле гуманітарнай візы, яшчэ 8 % атрымалі афіцыйны прытулак або чакаюць рашэння пра наданне прытулку.

Вайна ва Украіне прывяла да таго, што ў мігрантаў з Беларусі зʼявілася большае жаданне інтэгравацца ў Літве.

Пры гэтым пераезд беларусаў у Літву мае станоўчы эфект для бюджэту краіны. Паводле падлікаў «Invest in Lithuania», кампаніі, якія перавезлі сваіх працаўнікоў у 2021 годзе, заплацілі ў бюджэт больш за 20 мільёнаў еўраў падаткаў.

Больш спрыяльныя ўмовы для інтэграцыі грамадзянаў Украіны не выклікалі напружанасці паміж беларусамі і ўкраінцамі ў Літве, але гэта прывяло да недаверу беларускай дыяспары да літоўскіх інстытутаў.

Нават за мяжою беларусы адчуваюць сябе ўразлівымі праз тое, што ўлады Беларусі могуць выкарыстоўваць консульскія службы як сродак сачэння і ціску.

Тым не менш беларусы ў Літве пачуваюцца ў бяспецы.

Hавiны
Віленскія Дзяды. Знічы і бел-чырвона-белыя стужкі на крыжах
2022.11.03 14:59

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў