Міністэрства ўнутраных справаў палічыла, што кампазіцыя «Замак» каля Косава ў Івацэвіцкім раёне згарэла ў выніку падпалу.
Шкода ад згарэлых 44 цюкоў саломы ацанілі на 600 рублёў.
«Аператыўнікі знайшлі датычнага: 36-гадовы бульдазерыст затрыманы», – паведамляе МУС.
Нагадаем, што ўначы 27 жніўня загарэўся саламяны замак з надпісам «Дажынкі 2021». Паведамленне пра пажар паступіла а 3:32.
Агонь знішчыў 10 тонаў саломы. Пацярпелых не было.
МГ belsat.eu