У Малдове ўвялі крымінальную адказнасць за сепаратызм. Прыднястроўе – супраць


Дэпутаты парламента Малдовы 2 лютага прынялі ў канчатковым чытанні папраўкі ў Крымінальны Кодэкс. Яны прадугледжваюць пакаранне за стварэнне незаконнай інфармацыйнай структуры, заклікі да сепаратызму, а таксама за ўстанаўленне і падтрыманне сувязі з замежнай дзяржавай, замежнай арганізацыяй або іх прадстаўнікамі для шпіянажу і здрадзе радзіме.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Piotr Pogorzelski / Белсат

За праект паправак прагаласавалі 60 дэпутатаў, супраць быў толькі адзін дэпутат, а астатнія не галасавалі, піша NewsMaker.

Як паведамляецца, асноўная мэта паправак – прывесці нарматыўную базу ў галіне дзяржаўнай бяспекі ў адпаведнасць з рэальнай абстаноўкай у сферы барацьбы з рызыкамі і пагрозамі, «якія спараджаюцца падрыўнымі разведвальнымі дзеяннямі замежных спецслужбаў супраць Малдовы».

Таксама быў прапісаны новы від злачынстваў супраць авіяцыйнай бяспекі і бяспекі аэрапортаў: «незаконны пралёт над паветранай прасторай Малдовы аб’ектаў, што выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах».

Аналітыка
«Могуць трапіць у буйныя гарады». Як адкажа NATO на інцыдэнт з ракетай у Польшчы і чаму такіх выпадкаў будзе больш
2022.11.16 17:28

Прыднястроўе – супраць

Пасля прыняцця праекту ў першым чытанні ўлады непрызнанага «Прыднястроўя» запатрабавалі ад Кішынэва тлумачэнняў і заявілі, што закон істотна паўплывае на перамоўны працэс.

«Сфера ўжывання артыкулаў такая, што ў турму пры жаданні могуць адправіць любога прыднястроўца», – паведамляе «ТСВ Приднестровье».

У бюро рэінтэграцыі Малдовы падкрэслілі, што закон перамовам не перашкодзіць.

Аналітыка
Што будзе, калі Прыднястроўе ўступіць у вайну?
2022.04.26 18:27

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў