Праваабаронцу Алеся Капуцкага чацвёрты раз запар арыштавалі на 15 содняў


На палітвязня Алеся Капуцкага зноў склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»), але цяпер ужо за захоўванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня 2021 года ў Маладзечна. Ён мусіў выйсці на волю 31 студзеня пасля 45 содняў арышту ў ІЧУ, але на яго склалі новы пратакол. Аднак 2 лютага суд у Маладзечна пакараў праваабаронцу 15 соднямі арышту. Агулам Алесь будзе ўтрымлівацца за кратамі 60 дзён.

Па словах адваката, Капуцкі трымаецца добра, але перадачы да гэтага часу не перадаюць. Сёння яму нават выдалі лісты паперы і ручку.

Праваабаронцы лічаць, што Капуцкага пераследуюць «за шматгадовую дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека і асноўных свабодаў». 19 студзеня яго прызналі палітвязнем.

Артыкулы
У Беларусі – 1007 палітвязняў, але спіс будзе павялічвацца. Размова з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна»
2022.01.27 11:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў