У пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая зняла ролік пра курдскую сям’ю, міліцыянты забралі ноўтбук


1 снежня, да Алены Гнаўк прыехалі следчыя Свіслацкага РАУС, яны правялі агляд дому пенсіянеркі ў вёсцы Ткачы, і забралі ноўтбук. Пенсіянерка цяпер на волі.

Алена Гнаўк.
Фота: «Беларус беларусу» / Белсат

Жанчына зняла ролік, прысвечаны курдскай сям’і, і папрасіла органы ўлады пакараць невядомых людзей, якія іх збівалі. Замест пошуку вінаватых міліцыя прыйшла да самой спадарыні Алены.

– Я напісала некалькі зваротаў у міліцыю, КДБ, распавяла пра сямʼю мігрантаў, якіх збівалі ў Беларусі. Гэтую сямʼю нават не апыталі, яны зʼехалі з Беларусі, але цяпер спрабуюць зрабіць скрайняй мяне, быццам бы я распаўсюджваю фэйкі, быццам бы мігрантаў у Беларусі не збівалі. Паглядзім, чым гэтая справа скончыцца, – сказала Алена Гнаўк «Белсату».

Беларус беларусу
«Багінская з Берасцейшчыны», печ і беларуская салідарнасць
2021.08.18 13:50

Увесну бягучага году спадарыню Алену судзілі ў так званай «карагоднай» справе. Жанчына не хавала, што лічыць увесь гэты працэс сфабрыкаваным, палітычна матываваным і адкрыта заяўляла, што галасы на выбарах скрадзеныя, што людзі маюць права на мірны пратэст, а Аляксандр Лукашэнка незаконна займае пасаду прэзідэнта.

У «карагоднай справе» за «арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ) пракурор Андрэй Бараноўскі запрасіў для Гнаўк два гады «хатняй хіміі», а суддзя Іна Клышпач столькі і прысудзіла.

Hавiны
Пенсіянерка з Берасцейшчыны запісала зварот да Лукашэнкі, а на яе завялі крымінальную справу
2021.11.19 20:20

Але гэтага ўладам падалося мала, і пракурор Міхаіл Булыгін зыніцыяваў новую крымінальную справу, цяпер за абразу прэзідэнта. 3 верасня жанчыне дадалі яшчэ год «хатняй хіміі», паводле арт. 368 («Абраза прэзідэнта»). Яе асудзіў суддзя Ленінскага раёну Берасця Зміцер Куроўскі.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў