У маскоўскім раёне Мар’іна 1 сакавіка адбываецца развітанне з загінулым расейскім палітыкам Аляксеем Навальным. Жалобная працэсія праходзіць у царкве абраза Божай Маці «Утоли моя печали», ля якой сабраліся сотні людзей. Тэрыторыю ахоўвае паліцыя і працаўнікі АМАПу, людзей правяраюць праз металашукальнікі. «Белсат» сабраў фатаграфіі з развітання з апазіцыянерам.
Андрэй Шаўчэнка belsat.eu