Не ў турму, а на пасаду. Шорац знайшоў новую працу


Былы кіраўнік Менску Андрэй Шорац, якога летась звольніў Аляксандр Лукашэнка, знайшоў сабе новую працу. Ён прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара Галоўдзяржбудэкспертызы, пра гэта ў «Facebook’у» паведаміў старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Непатапляемы Андрэй Шорац прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара Галоўдзяржбудэкспертызы.Чалавек, з імём якога…

Opublikowany przez Юрый Губарэвіч Czwartek, 22 sierpnia 2019

«Чалавек, з імем якога звязана зацвярджэнне сумнеўных будаўнічых праектаў у Менску, зараз будзе прабіваць станоўчыя рашэнні па экспертызе. Тая ж кармушка, толькі від збоку. А хтосьці ж прарочыў пасадку адразу пасля адстаўкі», – адзначыў палітык.

Андрэй Шорац займае новую пасаду з 19 жніўня, паведамляе «Наша Ніва». Галоўдзяржбудэкспертыза дае заключэнні аб абгрунтаванасці інвестыцыяў у будаўніцтва і экспертызу будаўнічых праектаў. Яе ўзначальвае Віктар Пятруша, які з’яўляецца бацькам кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менску.

Аб’ектыў
Кадравыя землятрусы ў суботу, Лукашэнка змяніў мэра Менску
2018.11.24 20:33

Шорац адхілены ад пасады з фармулёўкай «аб пераводзе на другую пасаду». Ён кіраваў Менгарвыканкамам з лістапада 2014 года.

Звальняючы чыноўніка ў лістападзе 2018 года, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго было «вельмі шмат прэтэнзіяў і вельмі шмат пытанняў не толькі да былога кіраўніцтва (Менгарвыканкаму – belsat.eu) на чале з Шорцам, але і да самых чальцоў выканкаму».

Hавiны
Вынесены прысуд былому намесніку старшыні Менгарвыканкаму
2019.07.05 11:58

Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што загадаў надзець кайданкі на кіраўніцтва Цэнтральнага раёну Менску, якое было датычнае да махінацыяў з нерухомасцю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў