Вынесены прысуд былому намесніку старшыні Менгарвыканкаму


Суд Цэнтральнага раёну Менска прызнаў былога намесніка старшыні Менгарвыканкама Андрэя Дамарацкага вінаватым у карупцыі і пакараў 12 гадамі калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Пра гэта піша TUT.by.

Сам фігурант сваю віну падчас працэсу не прызнаваў: «Можаце мяне хоць расстраляць, я не браў хабару».

Андрэя Дамарацкага абвінавачвалі па трох карупцыйных злачынствах. Па версіі следства, ён атрымаў хабар у $ 2,5 тысячы за дапамогу ў спрыяльным вырашэнні пытання па размяшчэнні кавярні Golden coffee на вуліцы Кірава ў Менску. Дамарацкага не затрымлівалі з доказамі злачынства, паказанні супраць яго даў бізнесовец Васіль Садоўскі, але падчас допыту ў судзе адмовіўся ад сваіх словаў. Ён распавёў, што прызнальныя паказанні напісаў пад дыктоўку следчага, бо хацеў хутчэй вярнуцца з СІЗА КДБ дадому.

Яшчэ адзін эпізод абвінавачання – Андрэй Дамарацкі незаконна атрымаў прэмію ў адну тысячу долараў за штучна завышаныя паказнікі працы Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку. Прэмію, дарэчы, узгадніў былы кіраўнік Менска Андрэй Шорац. Дамарацкі вярнуў прэмію за два месяцы да яго затрымання, як толькі ўбачыў, што не сыходзяцца паказнікі.

Аб’ектыў
Бюджэт не далічыўся 3 мільёнаў рублёў. На лаве падсудных – былы намеснік старшыні Менгарвыканкаму
2019.04.17 22:37

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў