Назіральнікі СНД за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі распачнуць працу з 4 верасня


Місія назіральнікаў СНД распачне маніторынг выбараў у парламент Беларусі ўжо неўзабаве, заявіў першы намеснік Старшыні Выканаўчага камітэту – выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі.

«Плануецца, што афіцыйна праца місіі пачнецца 4 верасня», – цытуе словы Віктара Гумінскага interfax.

Пры гэтым ён адзначыў, што штаб місіі ўжо разгорнуты. Доўгатэрміновае назіранне за парламенцкай кампаніяй ад місіі СНД будуць весці 50 асобаў.

Hавiны
Лідзія Ярмошына распавяла пра тэрміны і палітычныя ўмовы парламенцкай кампаніі
2019.08.14 17:55

У адрозненні ад міжнародных назіральнікаў і грамадзянскіх актывістаў, місія назіральнікаў СНД лічыць, што выбары ў нашай краіне адбываюцца без парушэнняў і ставіць высокія адзнакі ЦВК Беларусі. З гэтым катэгарычна не пагаджаюцца незалежныя эксперты.

ВІДЭА
Лябедзька заклікаў падпісаць петыцыю за звальненне Ярмошынай
2019.08.21 08:35

Парламенцкія выбары ў нашай краіне пройдуць у лістападзе сёлета. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца 7 кастрычніка, на рэгістрацыю адводзіцца дзесяць дзён. То бок, перадвыбарчая агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка.

Выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней за жнівень 2020 году.

Меркаванні
Што з вашым калькулятарам, Ярмошына?
2019.08.06 15:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў