Лябедзька заклікаў падпісаць петыцыю за звальненне Ярмошынай


Апазіцыйны палітык Анатоль Лябедзька запісаў каля будынку ЦВК у Менску відэазварот з заклікам падпісаць петыцыю за звальненне кіраўніцы Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

У відэазвароце Лябедзька падкрэсліў, што ў 1996-м Ярмошына ўзначаліла ЦВК незаконна, а праведзеныя ў Беларусі выбарчыя кампаніі міжнародная супольнасць не прызнала легітымнымі.

«Мільёны людзей хочуць пераменаў. Перамены пачынаюцца з дзеянняў. З малых, але важных крокаў. Як, напрыклад, патрабаванне адстаўкі адыёзнай Ярмошынай. Гэта імя сінонім словаў «хлусня», «падман», «фальсіфікацыі». Гэта ў тым ліку і праз яе амаль сем мільёнаў выбарцаў Беларусі не маюць права выбару», – сцвярджае Анатоль Лябедзька ў допісе да відэа на сваім фанпэйджы ў Facebook’у.

Hавiны
Лябедзька прэзентаваў 25 пытанняў да Лукашэнкі і выклаў новае відэа на YouTube
2019.05.03 17:07

17 лістапада 2019-га ў Беларусі пройдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў