МЗС Беларусі: «мы шчыра рады» абмену палоннымі


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў абмен палоннымі паміж Расеяй і Украінаю.

«Мы шчыра гэтаму рады, перш за ўсё, па-чалавечы. Людзі вернуцца да сваіх родных і блізкіх – што можа быць важней? […] Спадзяемся, што гэты пазітыўны рух працягнецца і ў канчатковым выніку прывядзе да галоўнага – міру!» – сказаў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Абмен адбыўся 7 верасня ў фармаце «35 на 35». Сярод вызваленых украінцаў быў выкрадзены ў Беларусі і асуджаны ў Расеі 20-гадовы Павел Грыб, украінскія маракі, рэжысёр Алег Сянцоў.

Меркаванні
Сянцоў ды іншыя закладнікі – куды яны вярнуліся?
2019.09.07 18:11

Былы галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціас распавёў у сваім Facebook’у, што 13 асуджаных, якія былі перададзеныя Расеі ў межах абмену вязнямі, былі асуджаныя за «дзезертырства», «тэрарызм» і «дзяржаўную здраду». Яны папрасілі ўкраінскага прэзідэнта аб памілаванні.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў