Мядзведзеў прапанаваў Румасу зверыць інтэграцыйныя гадзіннікі


Румас і Мядзведзеў падчас форуму.
Фота: БелТА

22 кастрычніка ў межах форуму на тэрыторыі расейскага інавацыйнага цэнтру «Сколкава» адбылася сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева.

Бакі абмеркавалі развіццё «Сколкава», Парку высокіх тэхналогіяў Беларусі і Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», паведамілі ў беларускім урадзе.

ВІДЭА
Польскі палітолаг: Замоцны ціск Расеі затармозіць інтэграцыю
2019.10.22 12:08

Дзмітрый Мядзведзеў назваў сустрэчу нядрэннай магчымасцю «зверыць гадзіннікі адносна інтэграцыйнай тэматыкі».

Паводле, магчымая супраца высокатэхналагічных паркаў дзвюх краін – «гэта добрая гісторыя».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў