«Мы забылі пра галоўны запавет Хрыста – любоў»: расейцы, якія не паслухаліся РПЦ і паехалі маліцца на Афон

ВІДЭА

Прыхаджане Маскоўскага патрыярхату не могуць маліцца ў цэрквах на грэчаскай паўвыспе Афон, бо яна падпарадкоўваецца Канстанцінопальскаму патрыярхату, з якім РПЦ разарвала еўхарыстычныя адносіны.

Здымачная група «Белсату» адправілася на Афон, каб высветліць, што пра гэта думаюць расейскія вернікі-турысты. Глядзіце відэа!

РПЦ назвала пакаранні за малітву ў «забароненых» цэрквах Канстанцінопальскай патрыярхіі

Праз разрыў еўхарыстычных зносінаў РПЦ з Канстанцінопальскім патрыярхатам за малітву ў «забароненых» цэрквах Маскоўскі патрыярхат увёў пакаранне ў выглядзе пакаяння ў гэтым «граху» падчас споведзі.

Афон або Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары – супольнасць 20 праваслаўных манастыроў, якія падпарадкоўваюцца Канстанцінопальскаму патрыярхату з 1312 г., найбуйнейшы ў свеце цэнтр праваслаўнага манаства.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары