Мужчыну, які зрабіў магілу Пуціна, арыштавалі на 28 содняў


Суд Набярэжных Чалноў арыштаваў на 28 содняў мясцовага актывіста Карыма Ямадаева, які зрабіў інсталяцыю ў выглядзе магілы Уладзіміра Пуціна каля ўваходу ў будынак Следчага камітэту. Пра гэта mbk-news.appspot.com паведаміў праваабаронца Рузіль Мінгалімаў.

Магіла Пуціна стала рэакцыяй на дзеянні дзяржавы супраць свабоды ў інтэрнэце.

Hавiны
«УКантакце» выдаляе фота «магілы Пуціна». Раней яе стваральніка затрымалі
2019.03.12 07:21

11 сакавіка ўладальнікі адразу некалькі суполак у расейскай сацсетцы паведамілі аб знікненні пастоў з фотаздымкам смелай інсталяцыі.

Летась Карым Ямадаеў зрабіў інсталяцыю «Помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў». За гэты «помнік» актывіста арыштавалі на 8 содняў.

«Помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў»

ЮВ/Belsat.eu, паводле mbk-news.appspot.com

Стужка навінаў