У Расеі з'явілася магіла Пуціна


10 сакавіка. Надмагілле Уладзіміра Пуціна ў Набярэжных Чалнах. Фота – http://activatica.org

Жыхары Набярэжных Чалноў усталявалі ў цэнтры гораду надмагілле з «датамі жыцця» кіраўніка Расеі.

Акцыя «пахавання» Уладзіміра Пуціна адбылася каля будынку Следчага камітэту, падае «Activatica».

«Пуцін пахаваў свабодны iнтэрнэт – жыхары Набярэжных Чалноў пахавалі Пуціна», – падае тэлеграм-канал «Бессрочка | Челны Info».

10 сакавіка ў расейскіх гарадах праходзяць мітынгі за вольны інтэрнэт, удзельнікі якіх выступаюць супраць прыняцца закону аб ізаляцыі Расеі ад міжнароднага сеціва.

Летась у снежні ў Дзяржаўную думу Расеі ўнеслі законапраект, у якім прапануецца стварыць тэхнічную магчымасць расейскаму сегменту сеткі працаваць аўтаномна ад астатняга інтэрнэту.

ДД

Стужка навінаў