«УКантакце» выдаляе фота «магілы Пуціна». Раней яе стваральніка затрымалі


Сацыяльная сетка «Укантакце» мае дачыненне да выдалення публікацыяў з фота «магілы Пуціна», паведамляе Meduza.

11 сакавіка ўладальнікі адразу некалькі суполак у расейскай сетцы пачалі паведамляць аб знікненні пастоў з фота інсталяцыі. Паводле словаў адміністратараў адной з суполак, сацсетка выдаліла пост сама без тлумачэння прычын.

У прэс-службе «УКантакце» пацвердзілі, што фота выдаляюцца, бо на іх паступіла «мноства скаргаў» і падкрэслілі, што ставяцца з разуменнем да жадання людзей «радзей сустракаць публікацыі, якія ўводзяць іх у зман».

Предполагаемый автор «захоронения», Карим Ямадаев, задержан сотрудниками полиции вечером 10.03.2019 г. Ночь проведёт в…

Opublikowany przez Raushana Valiullina Niedziela, 10 marca 2019

Фотаздымак з акцыі з надмагіллем Пуціна ў сацсетцы параўналі з «ілжывымі гісторыямі аб выдуманай гібелі вядомага чалавека» і з фіктыўнымі паведамленнямі аб надзвычайных сітуацыях

10 сакавіка ў Маскве прайшоў мітынг супраць ізаляцыі рускага інтэрнэту. Былі затрыманыя 15 чалавек. У той жа дзень, у сеціве з’явіліся фота «надмагілля Пуціна», нібыта ўсталяванае ў Набярэжных Чаўнах. На чорным каменным помніку было размешчана фота Пуціна і надпіс: «1952-2019». Пазней актывіста затрымалі за ўсталяванне «надмагілля».

КА/belsat.eu

Стужка навінаў