Мінздароўя: у Беларусі тры выпадкі заражэння каронавірусам


2 сакавіка намесніца міністра аховы здароўя Наталля Жукава на брыфінгу ў Менску заявіла, што ў Беларусі тры зарэгістраваныя выпадкі каронавірусу.

Пра гэта сведчаць вынікі лабараторных даследаванняў. Ведамства плануе адправіць вынікі аналізаў і тэстаў у лабараторыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб канчаткова іх пацвердзіць, паведаміла Наталля Жукава.

Два пацыенты з каронавірусам знаходзяцца ў Менску. Адзін – у Віцебску. Імаверна, што менскія пацыенты – студэнт БНТУ з Ірану і бацька ягонай дзяўчыны. У Віцебску каронавірусам заразілася жанчына, якая працуе на Мехавым камбінаце. Нядаўна яна лятала ў Італію, дзе выяўлена некалькі сотняў выпадкаў інфікавання каронавірусам.

На дадзены момант на каранціне ў Беларусі знаходзіцца 271 асоба.

Паводле прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыра Бердыклычава, сітуацыя з каронавірусам на кантролі і няма падставаў для панікі.

ВІДЭА
«Сумнеўны вынік» тэстаў: лекары яшчэ раз правераць на каронавірус бацьку дзяўчыны беларускага «пацыента 0»
2020.02.29 21:39

1 сакавіка Мінздароўя паведаміла, што на тэрыторыі Беларусі тры пацыенты з падазрэннем на каронавірус.

27 лютага стала вядома пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам у Беларусі. Ён быў выяўлены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага.

Hавiны
Ці можна цалаваць іконы падчас успышкі каронавіруса? Адказваюць медыкі і святары
2020.03.02 16:32

Упершыню каронавірус новага тыпу выявілі 12 снежня 2019 года ў горадзе Ўу-Хань (правінцыя Хубэй у Кітаі).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў