Мінабароны паведаміла пра смерць вайсковаабавязанага з Берасця


Дзе быў мужчына на момант смерці, не паведамляецца.

«Вайсковае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім памерлага ў выніку вострай сэрцавай недастатковасці вайсковаабавязанага Васіля Іванавіча Паплаўскага. Сваякам акажуць усю неабходную дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Вядома, што мужчына быў 1973 года нараджэння і паходзіў з Берасця.

Вайсковаабавязанымі лічацца асобы, якія перабываюць у запасе Узброеных сілаў ды іншых вайсковых фармаваннях. Перыядычна іх могуць забіраць на гэтак званыя зборы.

У студзені міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў загадаў зладзіць комплекснае правяранне баявой гатовасці арміі. У межах правярання планавалася прызваць з запасу каля 1400 чалавек.

Hавiны
Мінабароны анансавала праверку баявой гатовасці арміі і прызыў 1400 чалавек з запасу
2019.01.29 13:44

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў